БЕЛ РУС DE ENG
авіяперавозкі

Міжнародныя авіяперавозкі і авіядастаўка, авія імпарт і экспарт

Запытаць стаўку

Міжнародныя авіяперавозкі і авіядастаўка ў Еўропу, ЗША, Кітай, Афрыку

Найбольш сучасны і тэхналагічны від транспарту – гэта авіятранспарт. Менавіта авіяперавозка - гэта найхутчэйшы спосаб даставіць ваш груз па месцы прызначэння. У сілу сваёй спецыфікі паветраны транспарт валодае як шэрагам істотных пераваг, так і пэўных недахопаў.

авіяперавозкі


Галоўныя перавагі міжнародных авіяперавозак:

• Высокая хуткасць;
• Магчымасць авіядастаўкі у цяжкадаступныя рэгіёны.

Асноўныя недахопы міжнародных авіяперавозак:

• Высокая цана ў параўнанні з аўтамабільным і марскім транспартам;
• Моцная залежнасць ад умоў надвор’я;
• Неабходнасць наяўнасці аэрапорта (акрамя верталётнага транспарту);
• Адносна малая грузападымальнасьць у параўнанні з марскім транспартам.

Аднак трэба разумець, што пералічаныя вышэй недахопы адносныя і губляюць у значэнні пры неабходнасці авіядастаўкі такіх грузаў, як прадукты, што хутка псуюцца, каштоўных грузаў, экспрэс-пошты, чалавечых ворганаў і інш.

Менавіта авіяперавозкі ў імпартным і экспартным кірунку з’явіліся ў свой час асновай нашага поспеху і далі моцны штуршок развіццю іншых відаў перавозак. Мы прапануем нашым кліентам авія экспарт з Беларусі ў Еўропу, ЗША, Кітай і іншыя азіяцкія краіны, ў Афрыку, Паўднёвую і Лацінскую Амерыку, а таксама авія імпарт з гэтых краін.

Мы арганізуем авіядастаўку:

• Спецыяльных грузаў, дарагіх, цяжкавагавых, негабарытных, далікатных і грузаў, што хутка псуюцца;
• Афармленне і перавозку ўсіх класаў небяспечных грузаў (сертыфікат IATA);
• Усіх відаў абсталявання, высокатэхналагічных прыбораў, электронікі, сродкаў сувязі, медыкаментаў, адзення, прадуктаў харчавання, мэблі і інш.;
• дыпламатычных грузаў і грузаў падвойнага прызначэння.

Геаграфія нашых авіяперавозак:

Мы арганізуем авіядастаўку разнастайных грузаў па ўсім свеце з любой кропкі ў любым кірунку, як рэгулярнымі пасажырскімі, так і рэгулярнымі грузавымі і чартарнымі рэйсамі (імпарт / экспарт / транзіт).

Нашы паслугі:

• Розныя спосабы дастаўкі, у тым ліку «ад дзвярэй да дзвярэй»;
• Дастўляем грузы да і з аэрапорта;
• Забяспечваем дакументальнае суправаджэнне грузу (грузавы маніфест, авіянакладныя і інш.);
• Апрацоўваем грузы ў аэрапорце (узважванне, маркіроўка, упакоўка, перапакоўка, палетаванне, складаванне і захоўванне);
• Арганізуем мытнае афармленне грузаў у аэрапортах вылету і прылёту;
• Аказваем паслугі па дэклараванні і кансультуем па мытным афармленні грузаў у міжнародным аэрапорце Мінск;
• Забяспечваем транзітнае мытнае афармленне;
• Кансалідуем на тэрміналах грузы ад розных адпраўнікоў для аднаго атрымальніка;
• Арганізуем паслугі мытнага перавозчыка;
• Страхаванне грузаў.

Ваша выгада:

• Дзеянні ўсіх удзельнікаў транспартнага працэсу узгоднены і скаардынаваны;
• Інфармацыя пра месцазнаходжанне грузу прадастаўляецца рэгулярна і своечасова;
• Тэрміны адпраўкі і дастаўкі грузу заўсёды кантралююцца;
• Вычарпальныя кансультацыі па арганізацыі аптымальнай дастаўкі і мытнага афармлення грузаў;
• Усе вашыя пажаданні максімальна ўлічваюцца пры распрацоўцы аптымальнага маршруту.

Нашы перавагі:

• Ад асобных паслуг да поўнага комплексу ў краіне адпраўлення і прызначэння;
• Індывідуальны падыход да кожнага кліента;
• Хуткае і дакладнае выкананне патрабаванняў замоўцы;
• Шматгадовы досвед, прафесіяналізм і веданне асаблівасцяў перавозкі розных відаў грузаў;
• Шырокая і надзейная сетка агентаў па ўсім свеце, пацверджаная адпаведнымі дамовамі;
• Для пастаянных кліентаў прадугледжаны зручныя формы разлікаў і гнуткая сістэма скідак.

Запытаць стаўку

Таксама мы ажыццяўляем:

Аўтамабільныя перавозкі  Мультымадальны грузаперавозкі  Чыгуначныя перавозкі  Марскія перавозкі