Міжнародныя авіяперавозкі і авіядастаўка ў Еўропу, ЗША, Кітай, Афрыку

Высокая хуткасць

Магчымасць авіядастаўкі у цяжкадаступныя рэгіёны

Маштабная геаграфія перавозак

Высокая цана ў параўнанні з аўтамабільным і марскім транспартам;

Моцная залежнасць ад умоў надвор’я

Неабходнасць наяўнасці аэрапорта (акрамя верталётнага транспарту)

Адносна малая грузападымальнасьць у параўнанні з марскім транспартам
Аднак трэба разумець, што пералічаныя вышэй недахопы адносныя і губляюць у значэнні пры неабходнасці авіядастаўкі такіх грузаў, як прадукты, што хутка псуюцца, каштоўных грузаў, экспрэс-пошты, чалавечых ворганаў і інш.
Менавіта авіяперавозкі ў імпартным і экспартным кірунку з’явіліся ў свой час асновай нашага поспеху і далі моцны штуршок развіццю іншых відаў перавозак. Мы прапануем нашым кліентам авія экспарт з Беларусі ў Еўропу, ЗША, Кітай і іншыя азіяцкія краіны, ў Афрыку, Паўднёвую і Лацінскую Амерыку, а таксама авія імпарт з гэтых краін. .
Мы арганізуем авіядастаўку:
- Спецыяльных грузаў, дарагіх, цяжкавагавых, негабарытных, далікатных і грузаў, што хутка псуюцца
- Афармленне і перавозку ўсіх класаў небяспечных грузаў (сертыфікат IATA)
- Усіх відаў абсталявання, высокатэхналагічных прыбораў, электронікі, сродкаў сувязі, медыкаментаў, адзення, прадуктаў харчавання, мэблі і інш.
- Дыпламатычных грузаў і грузаў падвойнага прызначэння.
Мы арганізуем авіядастаўку разнастайных грузаў па ўсім свеце з любой кропкі ў любым кірунку, як рэгулярнымі пасажырскімі, так і рэгулярнымі грузавымі і чартарнымі рэйсамі (імпарт / экспарт / транзіт).
Нашы паслугі:
Розныя спосабы дастаўкі, у тым ліку «ад дзвярэй да дзвярэй»;
Дастўляем грузы да і з аэрапорта;
Забяспечваем дакументальнае суправаджэнне грузу (грузавы маніфест, авіянакладныя і інш.);
Апрацоўваем грузы ў аэрапорце (узважванне, маркіроўка, упакоўка, перапакоўка, палетаванне, складаванне і захоўванне);
Арганізуем мытнае афармленне грузаў у аэрапортах вылету і прылёту;
Аказваем паслугі па дэклараванні і кансультуем па мытным афармленні грузаў у міжнародным аэрапорце Мінск;
Забяспечваем транзітнае мытнае афармленне;
Кансалідуем на тэрміналах грузы ад розных адпраўнікоў для аднаго атрымальніка;
Арганізуем паслугі мытнага перавозчыка;
