Cargo.by

Чыгуначныя перавозкі

Перавозка кантэйнераў па чыгунцы

Хуткая дастаўка грузаў FCL і LCL чыгункай з Кітая

Чыгуначныя перавозкі – гэта адзін з самых надзейных відаў перавозкі грузаў. Чыгуначны транспарт прыстасаваны для перавозкі амаль любых грузаў у любых умовах надвор’я. Галоўная перавага чыгуначнага транспарту асабліва праяўляецца пры дастаўцы вялікіх аб’ёмаў грузу на далёкія адлегласці.
Але і для адносна невялікіх аб’ёмаў мы гатовы прапанаваць вам дастаўку, якая больш танная чам авіятранспарт і, пры гэтым, шмат хутчэйшая за марскі. Гаворка ідзе пра дастаўку вашых грузаў у кантэйнерах на спецыяльных кантэйнерных цягніках.

Вам неабходна даставіць малагабарытны зборны груз? Мы збіраем LCL-грузы ў адзіную партыю на грузавых чыгуначных складах:

  • усходні Кітай: Шанхай, Нінбо, Сучжоў, Куньшань, Чанчжоў, Руіан, Усі;
  • паўночны Кітай: Цяньжын, Цындао, Пекин, Шыцзячжуан, Цзінань, Чжанцю;
  • паўднёвы Кітай: Шэньчжэнь, Гуанчжоў, Дунгуань, Чжуншань, Фашань, Фучжоў, Сямынь;
  • цэнтральны Кітай: Цзаоян

Кантэйнерныя FCL-грузы адпраўляюцца з тэрміналаў Чэнду, Чунцын, Чанша, Чжэнчжоў, Ухань, Сучжоў, Іў.

Мы дастаўляем вашы грузы да любога пункта мытнага афармлення ў Беларусі па вашым патрабаванні.

Увесь шлях ваш груз пройдзе за 22-30 дзён, што істотна хутчэй, чым стандартная мультымадальная дастаўка марскім і аўтамабільным транспартам, а кошт пры такіх сціснутых тэрмінах прыемна вас здзівіць у параўнанні з традыцыйна хуткай дастаўкай авіятранспартам.