БЕЛ РУС DE ENG
Чыгуначныя перавозкі

Чыгуначныя перавозкі

Запытаць стаўку

Хуткая дастаўка грузаў FCL і LCL чыгункай з Кітая

Чыгуначныя перавозкі - гэта адзін з самых надзейных відаў перавозкі грузаў. Чыгуначны транспарт прыстасаваны для перавозкі амаль любых грузаў у любых умовах надвор’я. Галоўная перавага чыгуначнага транспарту асабліва праяўляецца пры дастаўцы вялікіх аб’ёмаў грузу на далёкія адлегласці.

Але і для адносна невялікіх аб’ёмаў мы гатовы прапанаваць вам дастаўку, якая больш танная чам авіятранспарт і, пры гэтым, шмат хутчэйшая за марскі. Гаворка ідзе пра дастаўку вашых грузаў у кантэйнерах на спецыяльных кантэйнерных цягніках.

Вам неабходна даставіць малагабарытны зборны груз? Мы збіраем LCL-грузы ў адзіную партыю на грузавых чыгуначных складах:

  • усходні Кітай: Шанхай, Нінбо, Сучжоў, Куньшань, Чанчжоў, Руіан, Усі;
  • паўночны Кітай: Цяньжын, Цындао, Пекин, Шыцзячжуан, Цзінань, Чжанцю;
  • паўднёвы Кітай: Шэньчжэнь, Гуанчжоў, Дунгуань, Чжуншань, Фашань, Фучжоў, Сямынь;
  • цэнтральны Кітай: Цзаоян

Кантэйнерныя FCL-грузы адпраўляюцца з тэрміналаў Чэнду, Чунцын, Чанша, Чжэнчжоў, Ухань, Сучжоў, Іў.

Чыгуначныя перавозкі

Мы дастаўляем вашы грузы да любога пункта мытнага афармлення ў Беларусі па вашым патрабаванні.

Увесь шлях ваш груз пройдзе за 22-30 дзён, што істотна хутчэй, чым стандартная мультымадальная дастаўка марскім і аўтамабільным транспартам, а кошт пры такіх сціснутых тэрмінах прыемна вас здзівіць у параўнанні з традыцыйна хуткай дастаўкай авіятранспартам.

Больш падрабязна

Цалкам дастаўка вашага грузу будзе выглядаць наступным чынам:

Чыгуначныя перавозкі

ТАА «Эйбл Лагістык» таксама аказвае комплексныя паслугі, па перавозцы розных грузаў чыгуначным транспартам з партоў краін Балтыі ў Беларусь і ў зваротным напрамку:

  • Экспедзіраванне транзітных, экспартна-імпартных грузаў;
  • Арганізацыя перавозкі грузаў у вагонах любых тыпаў і рознай грузападымальнасці;
  • Арганізацыя кантэйнерных чыгуначных перавозак;
  • Разлік і аплата чыгуначных тарыфаў;
  • Адсочванне грузу на ўсім шляху руху;
  • Страхаванне грузаў.

Ваша выгада:

  • Дзеянні ўсіх удзельнікаў транспартнага працэсу узгоднены і скаардынаваны;
  • Інфармацыя пра месцазнаходжанне грузу прадастаўляецца рэгулярна і своечасова;
  • Тэрміны адпраўкі і дастаўкі грузу заўсёды кантралююцца;
  • Вычарпальныя кансультацыі па арганізацыі аптымальнай дастаўкі і мытнага афармлення грузаў;
  • Усе вашыя пажаданні максімальна ўлічваюцца пры распрацоўцы аптымальнага маршруту.

Нашы перавагі:

  • Ад асобных паслуг да поўнага комплексу ў краіне адпраўлення і прызначэння;
  • Індывідуальны падыход да кожнага кліента;
  • Хуткае і дакладнае выкананне патрабаванняў замоўцы;
  • Шматгадовы дослед, прафесіяналізм і веданне асаблівасцяў перавозкі розных відаў грузаў;
  • Глыбокае веданне спецыфікі перавозкі для розных відаў грузаў і асаблівасцяў лакальных рынкаў;
  • Шырокая і надзейная сетка агентаў па ўсім свеце, пацверджаная адпаведнымі дамовамі;
  • Для пастаянных кліентаў прадугледжаны зручныя формы разлікаў і гнуткая сістэма скідак.
Запытаць стаўку

Таксама мы ажыццяўляем:

Аўтамабільныя перавозкі  Мультымадальны грузаперавозкі  Страхаванне грузаў  Марскія перавозкі