БЕЛ РУС DE ENG
Мультымадальная перавозка

Мультымадальныя перавозкі

Запытаць стаўку

Мультымадальная перавозка - гэта перавозка грузаў, якая выконваецца двума і больш відамі транспарту (марскога, чыгуначнага, аўтамабільнага і паветранага) з выкарыстаннем разнастайнай транспартнай інфраструктуры (тэрміналы, кансалідацыйныя склады, порты, аэрапорты). Пры гэтым важны момант, што адна кампанія-перавозчык нясе поўную адказнасць за арганізацыю перавозкі ад пачатку і да канца.

Мультымадальныя альбо камбінаваныя перавозкі грузаў вельмі папулярныя ў свеце, бо далёка не ва ўсіх выпадках існуе прамая транспартная сувязь паміж пунктамі адпраўлення і прызначэння грузаў пры міжкантынентальных перавозках. У большасці выпадкаў камбінаваныя перавозкі арганізуюцца з ужываннем марскога транспарту.

Мультымадальная перавозка


Галоўныя перавагі мультымадальных грузаперавозак:

• Аператыўнасць;
• Эканамічнасць.

Асноўны недахоп мультымадальных грузаперавозак:

• З-за неабходнасці вельмі высокай ступені каардынацыі і зладжанасці дзеянняў для іх ажыццяўлення, патрабуецца наяўнасць дасведчанага высокакваліфікаванага персаналу.

Мы арганізуем дастаўку:

• Спецыяльных грузаў, дарагіх, цяжкавагавых, негабарытных, далікатных грузаў;
• Афармленне і перавозку ўсіх класаў небяспечных грузаў;
• Усіх відаў абсталявання, высокатэхналагічных прыбораў, электронікі, сродкаў сувязі, медыкаментаў, адзення, прадуктаў харчавання, мэблі і інш.;
• дыпламатычных грузаў і грузаў падвойнага прызначэння.

Геаграфія нашых перавозак

Перавозкі па ўсім свеце усімі відамі транспарту.

Нашы паслугі:

• Поўны набор паслуг па перавозцы грузу асобна або ў складзе зборнага;
• Кансалідацыя невялікіх партый грузу ад розных адпраўнікоў ў адзін кантэйнер для аднаго грузаатрымальніка;
• Дастаўка грузаў па схеме «ад дзвярэй да дзвярэй»;
• Перавозка негабарытных, небяспечных і цяжкавагавых грузаў;
• Прапануем дадатковую апрацоўку грузаў на транзітных складах (узважванне, маркіроўка, упакоўка, перапакоўка, палетаванне, складаванне і захоўванне);
• Кансультацыі па мытным афармленні;
• Страхаванне;
• Поўнае дакументальнае суправаджэнне грузу.

Ваша выгада:

• Дзеянні ўсіх удзельнікаў транспартнага працэсу узгоднены і скаардынаваны;
• Інфармацыя пра месцазнаходжанне грузу прадастаўляецца рэгулярна і своечасова;
• Тэрміны адпраўкі і дастаўкі грузу заўсёды кантралююцца;
• Вычарпальныя кансультацыі па арганізацыі аптымальнай дастаўкі і мытнага афармлення грузаў;
• Усе вашыя пажаданні максімальна ўлічваюцца пры распрацоўцы аптымальнага маршруту.

Нашы перавагі:

• Ад асобных паслуг да поўнага комплексу ў краіне адпраўлення і прызначэння;
• Індывідуальны падыход да кожнага кліента;
• Хуткае і дакладнае выкананне патрабаванняў замоўцы;
• Шматгадовы досвед, прафесіяналізм і веданне асаблівасцяў перавозкі розных відаў грузаў;
• Шырокая і надзейная сетка агентаў па ўсім свеце, пацверджаная адпаведнымі дамовамі;
• Для пастаянных кліентаў прадугледжаны зручныя формы разлікаў і гнуткая сістэма скідак.

Запытаць стаўку

Таксама мы ажыццяўляем:

Авіяперавозкі  Марскія перавозкі  Чыгуначныя перавозкі  Аўтамабільныя перавозкі