БЕЛ РУС DE ENG
Аб кампаніі

Эйбл Лагістык / Able Logistics - маладая і сучасная транспартна-экспедыцыйная кампанія, якая дынамічна развіваецца. Яна інтэграваная ў глабальныя транспартныя сеткі, што дазваляе нам арганізаваць для Вас дастаўку грузаў любога ўзроўню складанасці усімі відамі транспарту ў аптымальныя тэрміны ў/з любой кропкі свету.

Нашы паслугі:

• Авіяперавозкі ад дзвярэй да дзвярэй па ўсім свеце, уключаючы кансультацыі па мытнаму афармленню грузаў;
• Аўтамабільныя грузаперавозкі зборных і камплектных грузаў аўтамабілямі розных тыпаў па напрамках Заходняя і Цэнтральная Еўропа, Скандынаўскія краіны, Турцыя і іншыя краіны Бліжняга Ўсходу, краіны СНД і Балтыі;
• Марскія кантэйнерныя перавозкі праз порты Клайпеды, Рыгі, Таліна, Адэсы, Гамбурга і інш. асобнымі кантэйнерамі любога тыпу (FCL) або ў складзе зборнага грузу (LCL);
• Мультымадальныя / камбінаваныя перавозкі па ўсім свеце усімі відамі транспарту;
• Усе спадарожныя паслугі - страхаванне, кансалідацыя, складаванне, захоўванне, дакументальнае суправаджэнне грузаў, мытны перавозчык і інш.;
• Грузаперавозкі у экспартным і імпартным напрамку, у тым ліку часовы ўвоз / вываз, транзіт.

Нашы каштоўнасці:

• Высокая якасць сэрвісу;
• Захаванасць грузу;
• Утрыманне тэрмінаў дастаўкі;
• Канкурэнтная цана.

Нашы прынцыпы:

• Прафесіяналізм - праз пастаяннае навучанне і шматгадовы досвед у галіне лагістыкі;
• Аператыўнасць - дзякуючы адладжаным алгарытмам працы і сучасным тэхналогіям;
• Індывідуальны падыход - аптымальныя схемы пад канкрэтныя патрабаванні партнёра;
• Камандная праца - згуртаваны калектыў аднадумцаў.

Вашы перавагі ад працы з намі:

• Шырокі спектр лагістычных паслуг;
• Маштабная геаграфія перавозак;
• Комплексныя рашэнні ў дастаўцы грузаў;
• Арыентацыя на доўгатэрміновае супрацоўніцтва;
• Высокакваліфікаваны персанал;
• Мабільнасць і гнуткасць прыватнай кампаніі;
• Канфідэнцыяльнасць;
• Гнуткая сістэма аплаты паслуг.

Мы гатовыя прапанаваць Вам аптымальную дастаўку Вашага грузу і адказаць на ўсе Вашы пытанні ў любы зручны для Вас час.