Міжнародныя авіяперавозкі і авіядастаўка, авія імпарт і экспарт
Міжнародныя авіяперавозкі і авіядастаўка ў Еўропу, ЗША, Кітай, Афрыку
Найбольш сучасны і тэхналагічны від транспарту – гэта авіятранспарт. Менавіта авіяперавозка - гэта найхутчэйшы спосаб даставіць ваш груз па месцы прызначэння. У сілу сваёй спецыфікі паветраны транспарт валодае як шэрагам істотных пераваг, так і пэўных недахопаў.
Галоўныя перавагі міжнародных авіяперавозак:
- Высокая хуткасць;
- Магчымасць авіядастаўкі у цяжкадаступныя рэгіёны.
Асноўныя недахопы міжнародных авіяперавозак:
- Высокая цана ў параўнанні з аўтамабільным і марскім транспартам;
- Моцная залежнасць ад умоў надвор’я;
- Неабходнасць наяўнасці аэрапорта (акрамя верталётнага транспарту);
- Адносна малая грузападымальнасьць у параўнанні з марскім транспартам.
Аднак трэба разумець, што пералічаныя вышэй недахопы адносныя і губляюць у значэнні пры неабходнасці авіядастаўкі такіх грузаў, як прадукты, што хутка псуюцца, каштоўных грузаў, экспрэс-пошты, чалавечых ворганаў і інш.
Менавіта авіяперавозкі ў імпартным і экспартным кірунку з’явіліся ў свой час асновай нашага поспеху і далі моцны штуршок развіццю іншых відаў перавозак. Мы прапануем нашым кліентам авія экспарт з Беларусі ў Еўропу, ЗША, Кітай і іншыя азіяцкія краіны, ў Афрыку, Паўднёвую і Лацінскую Амерыку, а таксама авія імпарт з гэтых краін.
Мы арганізуем авіядастаўку:
- Спецыяльных грузаў, дарагіх, цяжкавагавых, негабарытных, далікатных і грузаў, што хутка псуюцца;
- Афармленне і перавозку ўсіх класаў небяспечных грузаў (сертыфікат IATA);
- Усіх відаў абсталявання, высокатэхналагічных прыбораў, электронікі, сродкаў сувязі, медыкаментаў, адзення, прадуктаў харчавання, мэблі і інш.;
- дыпламатычных грузаў і грузаў падвойнага прызначэння.
Геаграфія нашых авіяперавозак:
Мы арганізуем авіядастаўку разнастайных грузаў па ўсім свеце з любой кропкі ў любым кірунку, як рэгулярнымі пасажырскімі, так і рэгулярнымі грузавымі і чартарнымі рэйсамі (імпарт / экспарт / транзіт).
Нашы паслугі:
- Розныя спосабы дастаўкі, у тым ліку «ад дзвярэй да дзвярэй»;
- Дастўляем грузы да і з аэрапорта;
- Забяспечваем дакументальнае суправаджэнне грузу (грузавы маніфест, авіянакладныя і інш.);
- Апрацоўваем грузы ў аэрапорце (узважванне, маркіроўка, упакоўка, перапакоўка, палетаванне, складаванне і захоўванне);
- Арганізуем мытнае афармленне грузаў у аэрапортах вылету і прылёту;
- Аказваем паслугі па дэклараванні і кансультуем па мытным афармленні грузаў у міжнародным аэрапорце Мінск;
- Забяспечваем транзітнае мытнае афармленне;
- Кансалідуем на тэрміналах грузы ад розных адпраўнікоў для аднаго атрымальніка;
- Арганізуем паслугі мытнага перавозчыка;
- Страхаванне грузаў.
Ваша выгада:
- Дзеянні ўсіх удзельнікаў транспартнага працэсу узгоднены і скаардынаваны;
- Інфармацыя пра месцазнаходжанне грузу прадастаўляецца рэгулярна і своечасова;
- Тэрміны адпраўкі і дастаўкі грузу заўсёды кантралююцца;
- Вычарпальныя кансультацыі па арганізацыі аптымальнай дастаўкі і мытнага афармлення грузаў;
- Усе вашыя пажаданні максімальна ўлічваюцца пры распрацоўцы аптымальнага маршруту.
Нашы перавагі:
- Ад асобных паслуг да поўнага комплексу ў краіне адпраўлення і прызначэння;
- Індывідуальны падыход да кожнага кліента;
- Хуткае і дакладнае выкананне патрабаванняў замоўцы;
- Шматгадовы досвед, прафесіяналізм і веданне асаблівасцяў перавозкі розных відаў грузаў;
- Шырокая і надзейная сетка агентаў па ўсім свеце, пацверджаная адпаведнымі дамовамі;
- Для пастаянных кліентаў прадугледжаны зручныя формы разлікаў і гнуткая сістэма скідак.