Чыгуначныя перавозкі
Запытаць стаўку
Хуткая дастаўка грузаў FCL і LCL чыгункай з Кітая
Чыгуначныя перавозкі - гэта адзін з самых надзейных відаў перавозкі грузаў. Чыгуначны транспарт прыстасаваны для перавозкі амаль любых грузаў у любых умовах надвор’я. Галоўная перавага чыгуначнага транспарту асабліва праяўляецца пры дастаўцы вялікіх аб’ёмаў грузу на далёкія адлегласці.
Але і для адносна невялікіх аб’ёмаў мы гатовы прапанаваць вам дастаўку, якая больш танная чам авіятранспарт і, пры гэтым, шмат хутчэйшая за марскі. Гаворка ідзе пра дастаўку вашых грузаў у кантэйнерах на спецыяльных кантэйнерных цягніках.
Вам неабходна даставіць малагабарытны зборны груз? Мы збіраем LCL-грузы ў адзіную партыю на грузавых чыгуначных складах:
- усходні Кітай: Шанхай, Нінбо, Сучжоў, Куньшань, Чанчжоў, Руіан, Усі;
- паўночны Кітай: Цяньжын, Цындао, Пекин, Шыцзячжуан, Цзінань, Чжанцю;
- паўднёвы Кітай: Шэньчжэнь, Гуанчжоў, Дунгуань, Чжуншань, Фашань, Фучжоў, Сямынь;
- цэнтральны Кітай: Цзаоян
Кантэйнерныя FCL-грузы адпраўляюцца з тэрміналаў Чэнду, Чунцын, Чанша, Чжэнчжоў, Ухань, Сучжоў, Іў.

Мы дастаўляем вашы грузы да любога пункта мытнага афармлення ў Беларусі па вашым патрабаванні.
Увесь шлях ваш груз пройдзе за 22-30 дзён, што істотна хутчэй, чым стандартная мультымадальная дастаўка марскім і аўтамабільным транспартам, а кошт пры такіх сціснутых тэрмінах прыемна вас здзівіць у параўнанні з традыцыйна хуткай дастаўкай авіятранспартам.
Больш падрабязна
Цалкам дастаўка вашага грузу будзе выглядаць наступным чынам:

ТАА «Эйбл Лагістык» таксама аказвае комплексныя паслугі, па перавозцы розных грузаў чыгуначным транспартам з партоў краін Балтыі ў Беларусь і ў зваротным напрамку:
- Экспедзіраванне транзітных, экспартна-імпартных грузаў;
- Арганізацыя перавозкі грузаў у вагонах любых тыпаў і рознай грузападымальнасці;
- Арганізацыя кантэйнерных чыгуначных перавозак;
- Разлік і аплата чыгуначных тарыфаў;
- Адсочванне грузу на ўсім шляху руху;
- Страхаванне грузаў.
Ваша выгада:
- Дзеянні ўсіх удзельнікаў транспартнага працэсу узгоднены і скаардынаваны;
- Інфармацыя пра месцазнаходжанне грузу прадастаўляецца рэгулярна і своечасова;
- Тэрміны адпраўкі і дастаўкі грузу заўсёды кантралююцца;
- Вычарпальныя кансультацыі па арганізацыі аптымальнай дастаўкі і мытнага афармлення грузаў;
- Усе вашыя пажаданні максімальна ўлічваюцца пры распрацоўцы аптымальнага маршруту.
Нашы перавагі:
- Ад асобных паслуг да поўнага комплексу ў краіне адпраўлення і прызначэння;
- Індывідуальны падыход да кожнага кліента;
- Хуткае і дакладнае выкананне патрабаванняў замоўцы;
- Шматгадовы дослед, прафесіяналізм і веданне асаблівасцяў перавозкі розных відаў грузаў;
- Глыбокае веданне спецыфікі перавозкі для розных відаў грузаў і асаблівасцяў лакальных рынкаў;
- Шырокая і надзейная сетка агентаў па ўсім свеце, пацверджаная адпаведнымі дамовамі;
- Для пастаянных кліентаў прадугледжаны зручныя формы разлікаў і гнуткая сістэма скідак.
Запытаць стаўку