Cargo.by

Міжнародныя авіяперавозкі

авія імпарт і экспарт

Міжнародныя авіяперавозкі і авіядастаўка ў Еўропу, ЗША, Кітай, Афрыку

Найбольш сучасны і тэхналагічны від транспарту – гэта авіятранспарт. Менавіта авіяперавозка – гэта найхутчэйшы спосаб даставіць ваш груз па месцы прызначэння. У сілу сваёй спецыфікі паветраны транспарт валодае як шэрагам істотных пераваг, так і пэўных недахопаў.
Галоўныя перавагі міжнародных авіяперавозак:

Высокая хуткасць

Магчымасць авіядастаўкі у цяжкадаступныя рэгіёны

Маштабная геаграфія перавозак

Асноўныя недахопы міжнародных авіяперавозак:

Высокая цана ў параўнанні з аўтамабільным і марскім транспартам;

Моцная залежнасць ад умоў надвор’я

Неабходнасць наяўнасці аэрапорта (акрамя верталётнага транспарту)

Адносна малая грузападымальнасьць у параўнанні з марскім транспартам

Аднак трэба разумець, што пералічаныя вышэй недахопы адносныя і губляюць у значэнні пры неабходнасці авіядастаўкі такіх грузаў, як прадукты, што хутка псуюцца, каштоўных грузаў, экспрэс-пошты, чалавечых ворганаў і інш.

Менавіта авіяперавозкі ў імпартным і экспартным кірунку з’явіліся ў свой час асновай нашага поспеху і далі моцны штуршок развіццю іншых відаў перавозак. Мы прапануем нашым кліентам авія экспарт з Беларусі ў Еўропу, ЗША, Кітай і іншыя азіяцкія краіны, ў Афрыку, Паўднёвую і Лацінскую Амерыку, а таксама авія імпарт з гэтых краін. .

Мы арганізуем авіядастаўку:

Мы арганізуем авіядастаўку разнастайных грузаў па ўсім свеце з любой кропкі ў любым кірунку, як рэгулярнымі пасажырскімі, так і рэгулярнымі грузавымі і чартарнымі рэйсамі (імпарт / экспарт / транзіт).

Нашы паслугі:

Розныя спосабы дастаўкі, у тым ліку «ад дзвярэй да дзвярэй»;

Дастўляем грузы да і з аэрапорта;

Забяспечваем дакументальнае суправаджэнне грузу (грузавы маніфест, авіянакладныя і інш.);

Апрацоўваем грузы ў аэрапорце (узважванне, маркіроўка, упакоўка, перапакоўка, палетаванне, складаванне і захоўванне);

Арганізуем мытнае афармленне грузаў у аэрапортах вылету і прылёту;

Аказваем паслугі па дэклараванні і кансультуем па мытным афармленні грузаў у міжнародным аэрапорце Мінск;

Забяспечваем транзітнае мытнае афармленне;

Кансалідуем на тэрміналах грузы ад розных адпраўнікоў для аднаго атрымальніка;

Арганізуем паслугі мытнага перавозчыка;